Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

Лукашэнку падтрымалі больш як 80 працэнтаў выбаршчыкаў - экзітполы

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі падтрымалі больш як 80 працэнтаў выбаршчыкаў. Адпаведныя даныя экзітполаў агучаны сёння ў эфіры беларускіх тэлеканалаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Катляроў агучыў вынікі экзітполу ў эфіры "Беларусь-1". "Вынікі экзітполу Інстытута сацыялогіі прадказальныя: на першым месцы - Аляксандр Лукашэнка, за яго аддалі свой голас 82,9 працэнта выбаршчыкаў. Працэнт аддадзеных галасоў за трох астатніх кандыдатаў у прэзідэнты - у межах сацыялагічнай памылкі, - адзначыў Ігар Катляроў. - Так, За Сяргея Гайдукевіча прагаласавалі 4,8 працэнта, за Таццяну Караткевіч - 4,3 працэнта, за Мікалая Улаховіча - 2,1 працэнта. Супраць усіх - 5,9 працэнта".

Ігар Катляроў выказаў удзячнасць усім рэспандэнтам. "Атмасфера ў дзень выбараў была добразычлівая, людзі прыйшлі на выбарчыя ўчасткі як на свята. І выбралі на 5 гадоў Прэзідэнтам дзеючага кіраўніка дзяржавы, - сказаў ён. - Думаю, вынікі нашых сацыялагічных даследаванняў ноччу пацвердзяцца ў інфармацыі Цэнтрвыбаркама".

Экзітпол Інстытута сацыялогіі НАН праводзілі каля 100 сацыёлагаў, ахоплена больш як 50 выбарчых участкаў.

Як паведаміў у эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ дырэктар Інстытута параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр" Крысціян Херпфер, былі апытаны 11 тыс. 896 грамадзян. Адказы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняў Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 80,3 працэнта, другое месца - Таццяна Караткевіч, набраўшы 5,6 працэнта, трэцяе месца - Сяргей Гайдукевіч, набраўшы 5,1 працэнта, чацвёртае месца заняў Мікалай Улаховіч, набраўшы 1,9 працэнта. Таксама былі рэспандэнты, якія адказалі, што выбралі пазіцыю "супраць усіх". Памер гэтай групы склаў 7,09 працэнта.

"Наш экзітпол быў праведзены згодна з правіламі міжнароднага правядзення экзітполаў, распрацаванымі сацыёлагамі і палітолагамі. Мы апыталі больш як 11 тыс. грамадзян. Каманда, што праводзіла экзітпол, уключала 16 рэгіянальных каардынатараў з усіх абласцей Беларусі. На 303 выбарчых участках працавалі 909 інтэрв'юераў. Гэта выбарка з'яўляецца рэпрэзентатыўнай, гэта выпадковая выбарка, якая прадстаўляе абсалютна ўсе групы насельніцтва Беларусі", - заявіў Крысціян Херпфер.

Згодна з данымі экзітполаў, праведзеных Маладзёжнай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў БКМА (даныя агучаны ў эфіры тэлеканала СТБ), сёння за Сяргея Гайдукевіча прагаласавала 5,2 працэнта рэспандэнтаў, Таццяну Караткевіч - 4,9 працэнта, Аляксандра Лукашэнку - 84,1 працэнта, Мікалая Улаховіча - 1,4 працэнта, супраць усіх - 4,4 працэнта.

"Статыстычная хібнасць не перавышае 5 працэнтаў, як правіла, гэта 2-3 працэнты", - адзначыў кіраўнік Маладзёжнай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў БКМА кандыдат сацыялагічных навук Юрый Чарняк. Тэхналогія, па якой праводзяць экзітполы ў Беларусі, нічым кардынальна не адрозніваюцца ад замежных тэхналогій, дадаў ён.

На выбарах Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка апытанне грамадзян на выхадзе з выбарчых участкаў (экзітпол) праводзілі тры арганізацыі: Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый", а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі