Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

21 Врс 2015

Лебедзеў: Членаў участковых камісій неабходна арыентаваць на ўважлівае стаўленне да выбаршчыкаў

Лебедзеў: Членаў участковых камісій неабходна арыентаваць на ўважлівае стаўленне да выбаршчыкаў

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Членаў участковых камісій неабходна арыентаваць на ўважлівае стаўленне да выбаршчыкаў. Такое меркаванне выказаў сёння кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Сяргей Лебедзеў у час азнаямлення з работай Лагойскай раённай камісіі па выбарах кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На выбары прыходзяць розныя людзі. Няветлівае, неасцярожнае стаўленне выклікае ў іх выбух эмоцый і скаргі. Гэтага трэба пастарацца пазбегнуць. Трэба заўсёды аказваць дапамогу выбаршчыкам, ісці ім насустрач", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Кіраўнік місіі звярнуў увагу, што ў выбарах удзельнічае шмат пенсіянераў, якія асабліва маюць патрэбу ва ўвазе. "Нават калі хтосьці прыйшоў галасаваць і забыў пашпарт, можна адвезці яго дамоў за дакументам", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Сяргея Лебедзева, выбары не павінны ператварацца ў руціннае мерапрыемства - іх неабходна арганізоўваць як святочную падзею.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі