Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

2 Кст 2015

Лазавік: Беларускія выбаршчыкі ідэнтыфікуюць кандыдата па прозвішчы, а не сімвале

Лазавік: Беларускія выбаршчыкі ідэнтыфікуюць кандыдата па прозвішчы, а не сімвале

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія выбаршчыкі ідэнтыфікуюць кандыдата па яго прозвішчы, а не па нейкім сімвале, заявіў сёння сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі выбаршчыку называюць прозвішча кандыдата, у галаве ў яго адразу ўзнікае вобраз", - сказаў Мікалай Лазавік. Паводле яго слоў, асацыяцыя сімвала з партыяй - гэта элемент палітычнай культуры тых краін, дзе праходзяць выбары па прапарцыянальнай сістэме. Для Беларусі гэта не характэрна.

"Паважаныя дамы і спадары, па зразумелых прычынах Чэрчыля мы не змаглі запрасіць на гэта пасяджэнне. Хоць я магу сказаць, што знак "Вікторыя" Караткевіч робіць у канцы кожнага перадвыбарнага выступлення", - сказала ў сваю чаргу Лідзія Ярмошына, намякаючы пры гэтым, што брытанскі палітык Уінстан Чэрчыль таксама выкарыстоўваў знак "Вікторыя".

Лідзія Ярмошына прапанавала адхіліць скаргу Караткевіч, прызнаўшы яе неабгрунтаванай. Гэта рашэнне падтрымала ўся Цэнтральная камісія.

Акрамя таго, сёння ЦВК прыняў пастанову аб асаблівым парадку для галасавання будаўнікоў, якія займаюцца ўзвядзеннем Беларускай АЭС. Як было заяўлена на пасяджэнні ЦВК, чарговая змена будаўнікоў заехала на аб'ект 30 верасня і будзе працаваць да 14 кастрычніка. Усяго там занята амаль 4 тыс. чалавек, з якіх амаль 3 тыс. - грамадзяне Беларусі. Яны змогуць прагаласаваць, прад'явіўшы пропуск або службовае пасведчанне з фатаграфіяй.

Член ЦВК з правам дарадчага голасу Ігар Лялькоў, які прадстаўляе інтарэсы Таццяны Караткевіч, заявіў наконт гэтага, што тады трэба мяняць раней прынятую пастанову, што рэгламентуе, па якіх дакументах можна атрымліваць дакументы. Аднак прадстаўнікі ЦВК у адказ растлумачылі, што само галасаванне будзе праходзіць на аснове загадзя складзенага спіса выбаршчыкаў, у якім няма грамадзян Расіі. Пры гэтым у спісе пазначаюць серыю і нумар пашпарта. Для выдачы бюлетэня трэба толькі пераканацца, ці сапраўды гэта той чалавек, які ёсць у спісе.

Наконт гэтага Лідзія Ярмошына таксама адзначыла: "Гэта асаблівы парадак, які датычыцца толькі Беларускай АЭС. Так галасаваць будуць толькі ў адным месцы - у холе адміністрацыі АЭС".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі