10 верасня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Рашэнне пытання аб прызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі краінамі Захаду залежыць ад саміх гэтых дзяржаў. Аб гэтым сёння заявіла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне наконт прызнання або непрызнання выбараў з боку краін Захаду і АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы заўсёды працуем на прызнанне выбараў, але гэта залежыць перш за ўсё ад саміх краін Захаду і АБСЕ", - сказала Лідзія Ярмошына.
Акрамя таго, яна паведаміла, што на гэты момант акрэдытавана 195 міжнародных наглядальнікаў. Пры гэтым 105 - гэта місія СНД, астатнія дакументы пададзены ад місій АБСЕ і ПАСЕ. Апошняя падала дакументы на 9 чалавек.
"Яны працуюць незалежна ад нас", - таксама адзначыла Лідзія Ярмошына наконт міжнародных наглядальнікаў.