Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

5 Кст 2015

Гайдукевіч супраць павышэння пенсійнага ўзросту

Гайдукевіч супраць павышэння пенсійнага ўзросту

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Гайдукевіч сёння ў час сустрэчы з выбаршчыкамі ў клубе "Ракетчык" заявіў, што ён супраць павышэння пенсійнага ўзросту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некаторыя палітыкі гавораць, што яны могуць хоць з заўтрашняга дня ўзняць пенсіі, калі павялічыць пенсійны ўзрост. Нельга так, гэта далёка не выйсце са становішча. Таму я катэгарычна супраць узняцця пенсійнага ўзросту", - сказаў Сяргей Гайдукевіч.

Кандыдат адзначыў, што Беларусь - сацыяльная дзяржава, таму чыноўнікі павінны ў першую чаргу думаць аб людзях. У прыватнасці, гэта датычыцца фарміравання дзяржбюджэту на розныя праграмы. "Калі пенсіянерам не хапае грошай на лякарствы, то давайце ўрэжам нейкую праграму, якая значыць для нас не так многа, як людзі", - растлумачыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі