Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Кст 2015

Дэнемеч лічыць механізм галасавання празрыстым, але адзначае недахопы ў працэдуры падліку галасоў

Дэнемеч лічыць механізм галасавання празрыстым, але адзначае недахопы ў працэдуры падліку галасоў

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Механізм галасавання ў Беларусі даволі празрысты, але ёсць недахопы ў працэдуры падліку галасоў, заявіў сёння журналістам кіраўнік дэлегацыі ПАСЕ Рэха Дэнемеч, які працаваў у рамках місіі АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"11 кастрычніка выбаршчыкі мелі магчымасць зрабіць выбар празрыста ў прысутнасці многіх нацыянальных і міжнародных наглядальнікаў", - сказаў Дэнемеч. Ён таксама адзначыў, што не было націску на выбаршчыкаў і наглядальнікаў.

Што датычыцца недахопаў у працэдуры падліку галасоў, то гэта адзначана як у выступленні Дэнемеча і яго калег па місіі, так і ў папярэднім заключэнні місіі АБСЕ.

На прэс-канферэнцыі з удзелам каардынатараў місіі АБСЕ, у якую ўваходзілі прадстаўнікі ПАСЕ, ПА АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ, паведамілі, што канчатковую справаздачу місія падрыхтуе да 27 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі