Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

4 Врс 2015

Дэлегацыя ПАСЕ прыбудзе ў Беларусь 8 верасня

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) на чале з армянскім парламентарыем Арпінэ Аванісян будзе знаходзіцца ў Беларусі з візітам з 8 па 9 верасня для ацэнкі выбарнай кампаніі і палітычнага клімату ў краіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Еўропы.

Усяго ў дэлегацыю ўвойдзе шэсць чалавек. Што датычыцца Арпінэ Аванісян, то у Нацыянальным сходзе Арменіі яна прадстаўляе Рэспубліканскую партыю, лідарам якой з 2007 года з'яўляецца Серж Саргсян.

Раней кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына паведамляла, што 9 верасня ў яе павінна адбыцца сустрэча з дакладчыкам па Беларусі камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні.

Акрамя таго, у пачатку ліпеня ПАСЕ назначыла наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Тады было папярэдне вырашана, што ў склад місіі ўвойдуць 27 палітыкаў з пяці партый, у тым ліку іх намеснікі. У якасці дакладчыка ў каманду наглядальнікаў увайшоў цяперашні дакладчык па Беларусі камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні. Наглядальнікі прадстаўляюць розныя краіны: Швецыю, Швейцарыю, Румынію, Італію, Аўстрыю, Іспанію, Турцыю, Арменію, Францыю, Германію, Вялікабрытанію і іншыя дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі