Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

22 Чэр 2016

Удзельнікі пятага Усебеларускага народнага сходу ўшанавалі мінутай маўчання памяць ахвяр ВАВ

Удзельнікі пятага Усебеларускага народнага сходу ўшанавалі мінутай маўчання памяць ахвяр ВАВ

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі пятага Усебеларускага народнага сходу ўшанавалі мінутай маўчання памяць ахвяр ВАВ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім уступным слове адзначыў, што кожны прыехаў на форум з чымсьці сваім. "Але, збіраючыся з усіх куткоў нашай невялікай, кампактнай краіны, пераязджаючы па нашых дарогах, нас апаноўвала адна думка: усё ж такі мы жывём у прыгожай, не абдзеленай богам і прыродай краіне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння юбілей - 75 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Сумны, на жаль, юбілей. Трэць насельніцтва Беларусі загінула, памерла ад ран. Мы вельмі доўга запаўнялі тыя страшныя страты той страшнай вайны мінулага стагоддзя. Нашы суайчыннікі пайшлі ад нас тады дзеля нас, дзеля сённяшняга нашага жыцця, дзеля той прыгажосці, пра якую я толькі што сказаў. Давайце будзем удзячнымі наследнікамі той Перамогі", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі