Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

30 Май 2016

Шорац: Усебеларускі сход - рэальны механізм прамога ўдзелу народа ў кіраванні дзяржавай

Шорац: Усебеларускі сход - рэальны механізм прамога ўдзелу народа ў кіраванні дзяржавай

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход - рэальны механізм прамога ўдзелу народа ў кіраванні дзяржавай. Такое меркаванне выказаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац 30 мая на гарадскім сходзе ўпаўнаважаных V Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Час пацвердзіў важнасць правядзення гэтага дэмакратычнага форуму, які ўяўляе рэальны механізм прамога ўдзелу беларускага народа ў кіраванні дзяржавай", - падкрэсліў мэр сталіцы.

Андрэй Шорац, падводзячы вынікі мінулага пяцігоддзя, адзначыў, "што зроблена нямала добрага, і зроблена гэта сіламі людзей, якія побач з намі". Аднак у будучым пяцігоддзі яшчэ шмат трэба будзе рэалізаваць. Старшыня Мінгарвыканкама лічыць важным кожнаму беларусу, усяму беларускаму грамадству захаваць стабільнасць для далейшага дынамічнага развіцця. "Рэалізацыя ў новай пяцігодцы асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінска будзе садзейнічаць устойліваму эканамічнаму росту і выкананню галоўнай мэты - павышэнню якасці жыцця насельніцтва", - сказаў мэр сталіцы.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў гарадскога сходу, ён адзначыў, што на Усебеларускім народным сходзе будуць вызначаны задачы дзяржаўнага будаўніцтва на бліжэйшую перспектыву. "Галоўны сэнс гэтай стратэгіі застаецца нязменным - клопат дзяржавы аб кожным чалавеку, які жыве ў Беларусі", - сказаў Андрэй Шорац. Ён выказаў упэўненасць, што дэлегаты ад Мінска дастойна прадставяць сталіцу і прымуць актыўны ўдзел не толькі ў абмеркаванні праграмных дакументаў, але і ўнясуць уклад у іх рэалізацыю. "Праявіўшы мэтанакіраванасць, працавітасць, волю і цярплівасць, мы дасягнём намечаных мэт", - рэзюмаваў старшыня Мінгарвыканкама.

У сталіцы праходзіць гарадскі сход удзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу ад Мінска. На мерапрыемства запрошаны 400 дэлегатаў ад сталіцы, а таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскасці горада, члены савета старэйшын пры Мінгарвыканкаме, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі