13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва запусціла на сваім сайце спецыяльны праект, прысвечаны V Усебеларускаму народнаму сходу, паведамляе БЕЛТА.
Спецпраект складаецца з некалькіх раздзелаў, у якіх публікуюцца афіцыйныя дакументы і навіны, што датычацца V Усебеларускага народнага сходу, спісы дэлегатаў, інтэрв'ю з імі, інфаграфіка, фота- і відэаматэрыялы. На сайце прадстаўлены раздзел, які дэманструе шырокаму колу чытачоў інфармацыю і гістарычныя фотаздымкі раней праводзімых сходаў.
На сайце будзе размешчаны праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.
Плануецца арганізацыя трансляцыі пасяджэнняў форуму.
Спецпраект размешчаны па адрасе: http://shod.belta.by/