Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

21 Май 2015

Жук: 70 гадоў Вялікай Перамогі - вельмі важны этап у жыцці краіны

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх" у Брэсце 21 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. 70-гадовы юбілей Вялікай Перамогі - вельмі важны этап у жыцці краіны. Аб гэтым заявіў сёння на ўрачыстым адкрыцці фотавыстаўкі БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх" у Брэсце генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выстаўка, прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, падарожнічае па гарадах Беларусі ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі!". У Брэсце экспазіцыя размясцілася ў кінатэатры "Беларусь". Тут прадстаўлена 50 рарытэтных чорна-белых і сучасных каляровых фатаграфій з архіва БЕЛТА, на якіх паказаны салдаты Чырвонай Арміі, партызаны, работнікі тылу, урачыстыя моманты святкавання Дня Перамогі. Аўтары работ - ваенныя карэспандэнты і цяперашнія супрацоўнікі інфармацыйнага агенцтва.

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх" у Брэсце "Дата, якую мы адзначаем, - вельмі важны этап у жыцці нашай краіны. Мы ўсе дакладна павінны разумець: 70 гадоў таму мы атрымалі сваю незалежнасць. І трэба нам усім, асабліва маладым людзям, помніць, што народ, які забывае сваю гісторыю, атрымлівае вайну. На жаль, за прыкладам далёка хадзіць не трэба", - сказаў Дзмітрый Жук. Ён адзначыў, што гісторыю перапісваюць і будуць перапісваць, але гэтыя фатаграфіі ўжо ніхто не зменіць. "Мы бачым, што тады адбывалася. Безумоўна, гэта гераізм, мужнасць. Але перш за ўсё гэта страх і жах - тое, чаго мы не маем права дапускаць на сваёй зямлі", - падкрэсліў кіраўнік інфармагенцтва.

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх" у Брэсце У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, ААТ "ААБ Беларусбанк", ветэраны, школьнікі, грамадскасць. "Фотавыстаўка адлюстроўвае патрыятызм народа, ветэранаў, якія абаранялі нашу краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фатаграфіі паказваюць моладзі ўсё, што было звязана з трагізмам Вялікай Айчыннай вайны", - адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама - начальнік упраўлення культуры Сяргей Панасюк.

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх" у БрэсцеБрэст стаў апошнім пунктам на карце падарожжаў выстаўкі па абласных цэнтрах Беларусі. "Брэст не завяршае выстаўку. Гэта пераходны этап ад абласных цэнтраў да іншых буйных гарадоў. У нас ёсць заяўкі з Оршы, Маладзечна", - паведаміў гендырэктар БЕЛТА.

У Брэсце выстаўка будзе працаваць на працягу дзесяці дзён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі