Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

28 Крс 2015

У Беларусі практычна ўсе ветэраны ўзнагароджаны медалём у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

У Беларусі практычна ўсе ветэраны ўзнагароджаны медалём у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі практычна ўсе ветэраны ўзнагароджаны медалём у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым заявіў сёння прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў у час прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА.

У адпаведнасці з указам нумар 236 ад 22 мая 2014 года па заказе Міністэрства абароны выраблена 77 тыс. юбілейных медалёў. "На сённяшні дзень практычна ўсе ветэраны ВАВ узнагароджаны медалём у гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя таго, гэтым медалём узнагароджваюцца прадстаўнікі дзяржорганаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян і захаванне свяшчэннай памяці аб Вялікай Перамозе", - сказаў прэс-сакратар.

Уладзімір Макараў адзначыў, што на 1 красавіка 2015 года ў Беларусі налічваецца амаль 16,8 тыс. ветэранаў, з якіх амаль 11,3 тыс. - удзельнікі баявых дзеянняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі