Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

5 Май 2015

Ракавец: У Беларусі заўсёды будуць помніць подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Ракавец: У Беларусі заўсёды будуць помніць подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі заўсёды будуць помніць подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення ААТ "Банк Масква-Мінск" Аляксандр Ракавец на адкрыцці фотавыстаўкі БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх", якое адбылося сёння ў цэнтральным офісе банка ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Банку Масква-Мінск упершыню праходзіць такое мерапрыемства. Я ўпэўнены, што Дзень Перамогі - гэта галоўнае свята, таму што дзякуючы яму мы сёння жывём, працуем, гадуем дзяцей. Дзякуючы тым, хто злажыў галаву, і тым, хто ўцалеў, пасляваеннае пакаленне не ведала, што такое голад, холад і знявага. Для нас захавалі Радзіму. Страшна падумаць, што здарылася б, калі б гэтай Перамогі не было. У Беларусі заўсёды будуць помніць подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Народ, які забывае жахі мінулай вайны, атрымлівае новую", - адзначыў Аляксандр Ракавец.

Ракавец: У Беларусі заўсёды будуць помніць подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайнеВа ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў і генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук. Ганаровымі гасцямі вернісажу сталі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны - Любоў Карманоўская і Сяргей Савянкоў. Прадстаўнікі банка ўручылі ім падарункі да 70-годдзя Перамогі.

"Моладзь павінна абараняць інтарэсы нашай Радзімы, нашай дзяржавы, каб ні ў якім разе не паўтарылася тое, што было. Я жадаю маладым ісці ў нагу з часам і любіць жыццё", - сказала Любоў Карманоўская.

Ракавец: У Беларусі заўсёды будуць помніць подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайнеВыстаўка БЕЛТА ўключае амаль 80 фотаздымкаў. У экспазіцыі прадстаўлены рарытэтныя чорна-белыя фатаграфіі з архіва інфармацыйнага агенцтва, у тым ліку вядомых ваенных карэспандэнтаў і малавядомыя кадры, а таксама лічбавыя каляровыя фотаработы цяперашніх супрацоўнікаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Выстаўка "Перамога - адна на ўсіх" паказвае аўтарскі погляд праз аб'ектыў фотакамеры на розныя бакі і перыяды вайны (франтавыя баі, работа ў тыле, партызанская і падпольная барацьба, пакуты мірнага насельніцтва). Значная частка фотаздымкаў прысвечана тэме вызвалення абласных гарадоў, перыяду пасляваеннага аднаўлення.

Старт фотавыстаўкі "Перамога - адна на ўсіх" быў дадзены 11 сакавіка 2015 года ў Гомелі. Экспазіцыя праходзіць у рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі!", прымеркаванага да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, і пабывала ўжо ў абласных цэнтрах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі