Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

30 Ліп 2015

Петрышэнка: Беларусь цэніць і беражэ мір і згоду на сваёй зямлі

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь цэніць і беражэ мір і згоду на сваёй зямлі. Аб гэтым заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка ў час відэамоста Масква-Мінск на тэму "70 гадоў міру: урокі вайны і гісторыя агульнай Перамогі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы, беларусы, маем вялікую каштоўнасць - мір і згоду ў нашым доме. Яны нам дорага дасталіся. Гэты здабытак мы цэнім і беражом. Таму выключна важна, каб тое, аб чым мы так шчыра гаворым і спрачаемся на розных інфармацыйных пляцоўках, рэалізоўвалася ў канкрэтныя справы. Каб зноў за мір нам не давялося плаціць крывёю. Менавіта так разумеюць у Беларусі задачу па захаванні гістарычнай памяці і недапушчэнні скажэння гісторыі", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Пасол адзначыў, што сёння шмат гаворыцца аб неабходнасці захаваць агульную гістарычную памяць, перш за ўсё аб Вялікай Айчыннай вайне, Вялікай Перамозе. "Гэта правільна і актуальна. Сёння, як ніколі, мы бачым, што ёсць прыклады, яны добра вядомыя, калі, каб дагадзіць палітычнай кан'юнктуры, наўмысна скажаюцца гістарычныя падзеі. Гэту тэму неабходна пастаянна трымаць на слыху, не зніжаючы градус грамадскіх дыскусій", - адзначыў дыпламат.

Ігар Петрышэнка нагадаў аб тых зверствах, якія чынілі на беларускай зямлі нямецка-фашысцкія захопнікі, а таксама, што робіцца ў Беларусі для таго, каб захаваць памяць аб ахвярах і героях той вайны. Гэта ў тым ліку пабудаваны нядаўна новы будынак Музея Вялікай Айчыннай вайны, стварэнне мемарыяльнага комплексу "Трасцянец", ваенна-патрыятычныя мерапрыемствы на "Лініі Сталіна", выхад у свет новых кінастужах аб падзеях тых гадоў і шмат іншага. "Так, не заўсёды ёсць сродкі на тое, каб устанавіць велічныя помнікі з мармуру, граніту, але памятныя мясціны ў нас у чысціні і парадку заўсёды. Гэта адзін з лепшых прыкладаў і ўрокаў гістарычнай памяці, - сказаў пасол. - Мы не перапісваем падручнікі гісторыі. Мы іх дапаўняем толькі выверанымі фактамі".

"Усё гэта мае вечнае значэнне заўсёды, і асабліва цяпер, калі нам даводзіцца адстойваць гістарычную праўду. Забываць аб гэтым нельга", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі