Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

24 Жнв 2015

Міжнародны марш міру з удзелам маладзёжных арганізацый Беларусі і Расіі пройдзе 24-28 жніўня

24 жніўня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Міжнародны марш міру, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, з удзелам маладзёжных арганізацый Беларусі і Расіі пройдзе з 24 па 28 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Гомельскім абласным камітэце ГА "БРСМ".

У маршы прымуць удзел каля 50 прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый Гомельшчыны і Курскай вобласці. Ён стартуе ў Курску 24 жніўня, дзе адбудзецца цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да мемарыяла памяці загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і да Магілы Невядомага Салдата. Вечарам гэтага ж дня расійская дэлегацыя прыбудзе ў Гомель.

Затым маршрут маршу міру на працягу двух дзён будзе пралягаць па тэрыторыі вобласці: Гомель - Чырвоны Бераг - Рагачоў - Ціхінічы. У кожным з гэтых населеных пунктаў удзельнікі наведаюць месцы пахавання загінулых у гады вайны, ускладуць вянкі, прымуць удзел у мітынгах. На працягу маршруту моладзь пабывае ў раённых музеях, сустрэнецца з жыхарамі.

Запланавана таксама наведванне Мінска і Брэста, а 28 жніўня ўдзельнікі мерапрыемства вярнуцца ў Курск.

Актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва моладзі Гомельскай і Курскай абласцей ажыццяўляецца з 2004 года. Напрыклад, штогод маладзёжная дэлегацыя Гомельскай вобласці ўдзельнічае ў профільных праграмах Курскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Маналіт". У сваю чаргу моладзь з расійскага рэгіёна прымае ўдзел у рабоце міжнароднага маладзёжнага лагера для дзяцей славянскіх народаў "Крынічка" (Рагачоў). За гэты перыяд тут адпачылі і аздаравіліся больш як 300 школьнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі