Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

11 Чэр 2015

Міжнародная школа гісторыкаў будзе арганізавана ў Мінску 17-27 чэрвеня

11 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міжнародная школа гісторыкаў, прысвечаная 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, будзе арганізавана ў Мінску з 17 па 27 чэрвеня. Яе тэма - "Савецкі Саюз у Другой сусветнай вайне: актуальныя праблемы гісторыі і гістарычнай памяці", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.

У рабоце школы прымуць удзел каля 70 маладых вучоных і выкладчыкаў, якія прадстаўляюць акадэмічныя і адукацыйныя ўстановы гістарычнага профілю практычна ўсіх краін СНД. "Семінары і круглыя сталы, запланаваныя ў рамках школы, будуць садзейнічаць удзелу ў дыскусіі маладых гісторыкаў", - адзначылі ў прэс-службе. Па выніках мерапрыемства запланавана выданне зборніка матэрыялаў, у якім будуць апублікаваны тэксты лекцый і тэзісы выступленняў.

Школа пройдзе на базе Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук, Міжнароднай асацыяцыі інстытутаў гісторыі краін СНД, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, Міністэрства адукацыі і навукі Расіі і Дзяржаўнага акадэмічнага ўніверсітэта гуманітарных навук.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі