Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

7 Май 2015

Лукашэнка: Увесь свет у неаплатным даўгу перад подзвігам савецкага народа

Лукашэнка: Увесь свет у неаплатным даўгу перад подзвігам савецкага народа

7 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Увесь свет у неаплатным даўгу перад подзвігам савецкага народа. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Увесь свет павінен быць у неаплатным даўгу перад подзвігам савецкага народа, які заплаціў за Перамогу неймаверна высокую цану - жыцці трыццаці мільёнаў чалавек. Тых, хто загінуў або памёр ад ран, хто закатаваны ў фашысцкіх засценках і лагерах, хто зажыва спалены, як у Хатыні, або расстраляны карнікамі, хто памёр ад голаду і холаду ў блакадным Ленінградзе або ад непасільнай працы ў глыбокім тыле", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што дзякуючы мужнасці і гераізму савецкага салдата для еўрапейскіх народаў завяршылася Другая сусветная вайна, якая доўжылася амаль шэсць гадоў, краіны Еўропы атрымалі свабоду і незалежнасць, магчымасць самастойна вызначаць свой шлях развіцця.

Аляксандр Лукашэнка аддаў даніну павагі і выказаў словы ўдзячнасці ў адрас тых, хто ваяваў на баку саюзнікаў - краін антыгітлераўскай кааліцыі, актывістам антыфашысцкага Супраціўлення. "Яны ўнеслі свой уклад у барацьбу з фашызмам. Другі фронт, адкрыты ў 1944 годзе, сур'ёзна дапамог дабіць ворага ў яго логаве. Але гістарычная праўда ў тым, што вядучую і асноўную ролю ў агульнай антыфашысцкай барацьбе адыграў Савецкі Саюз. Працягласць савецка-германскага фронту ў чатыры разы пераўзыходзіла ўсе разам узятыя заходнія франты", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што Беларусь першая прыняла на сябе страшны ўдар ворага, але не здалася, а стала жывым шчытом на шляху агрэсара. Яшчэ да адкрыцця Другога фронту пад кантролем партызан ужо знаходзілася 60 працэнтаў захопленай фашыстамі тэрыторыі Беларусі, а амаль 38 тыс. квадратных кіламетраў былі поўнасцю свабодныя ад праціўніка, што супараўнальна па памерах з тэрыторыяй Нідэрландаў або Бельгіі. У той жа час у радах Чырвонай Арміі змагалася больш за 1,3 млн ураджэнцаў Беларусі. Сярод іх - больш за дзвесце генералаў і адміралаў. Высокага звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены чатыры з палавінай сотні суайчыннікаў.

"Мы ніколі не здрадзім памяці мільёнаў людзей - салдат і мірных жыхароў, якія загінулі ад рук нацыстаў. Ніхто не забыты і нішто не забыта! - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы не забылі, што ў Беларусі загінуў кожны трэці. Было знішчана больш за палавіну нашых нацыянальных багаццяў, разбурана больш за 200 гарадоў і больш за 9 тыс. вёсак. На тэрыторыі Беларусі фашысты стварылі 260 лагераў смерці і 170 гета. Толькі адзін размешчаны под Мінскам канцлагер Трасцянец унёс жыцці больш як 200 тыс. савецкіх людзей і грамадзян Еўропы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі