Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

8 Чэр 2015

Ананіч: Праўда аб Вялікай Айчыннай вайне павінна стаць здабыткам моладзі і будучых пакаленняў

8 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Праўда аб Вялікай Айчыннай вайне павінна стаць здабыткам моладзі і будучых пакаленняў. Аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на пленарным пасяджэнні Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Народы постсавецкай прасторы, як бы хтосьці ні спрабаваў гэта адмаўляць, сцэментаваны агульнай гісторыяй, у многім агульнай ментальнасцю, агульнай прасторай гуманітарных каштоўнасцей. Адна з галоўных старонак нашага агульнага мінулага - Вялікая Перамога. 70 гадоў таму менавіта Савецкі Саюз адыграў вырашальную ролю ў перамозе над фашызмам, - сказала Лілія Ананіч. - І яшчэ адзін важны аспект - у процістаянні агульнай пагрозе чалавецтву аб'ядналіся дзяржавы з рознымі ідэалогіямі і палітычнымі сістэмамі. Аб'ядналіся і разам перамаглі".

Паводле слоў міністра, у гэтым кантэксце выключна важнай з'яўляецца задача захавання гістарычнай праўды, процістаяння спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Вялікай Айчыннай вайны.

"Наша пакаленне выхавана на подзвігу пакалення пераможцаў. Нашы бацькі, дзяды прайшлі гэту вайну. Многія аддалі жыццё ў барацьбе з фашызмам за свабоду і незалежнасць Радзімы. Цяпер самае галоўнае, каб праўда аб вайне стала здабыткам сённяшняй моладзі і будучых пакаленняў, якія ведаюць пра яе у лепшым выпадку па фільмах, а часам і па публікацыях у інтэрнэце. У выніку часта мае месца разрыў паміж рэальнымі страшнымі падзеямі ваенных гадоў і павярхоўным уяўленнем маладых людзей аб вайне, злачынствах нацыстаў і іх памагатых", - адзначыла Лілія Ананіч.

"У грамадскую свядомасць пранікаюць уяўленні, якія супярэчаць гістарычнай праўдзе, навуковым ведам. А гэта ў сваю чаргу адкрывае дарогу для распаўзання ідэалогіі неанацызму, агрэсіўнага нацыяналізму і ксенафобіі", - падкрэсліла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі