Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

19 Кст 2017

Факсімільная "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзена ў дар Бібліятэцы ААН

Факсімільная

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Факсімільная "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзена ў дар Бібліятэцы ААН і бібліятэцы Бернскага ўніверсітэта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі прэзентаваў у Палацы нацый у Жэневе шматтомнае факсіміле "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", адзначыўшы важнасць для Беларусі і сусветнай супольнасці выхаду ў свет такога ўнікальнага выдання.

Міжнародны выдавецкі праект па аднаўленні кніжнай спадчыны беларускага першадрукара стаў стрыжнем шматлікіх юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Рэалізаваны сумесна Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, ён стаў яскравым сведчаннем паспяховага супрацоўніцтва арганізацый, аб'яднаных адзінай ідэяй - вяртання і захавання гістарычнай спадчыны.

Пасля прэзентацыі Раман Матульскі ўрачыста ўручыў дырэктару Бібліятэкі ААН Франчэску Пізана факсімільнае выданне. У далейшым увесь 21-томны камплект будзе экспанавацца ў зале Бібліятэкі ААН для азнаямлення з ім шырокай публікі.

Раман Матульскі таксама выступіў з дакладам на пасяджэнні круглага стола "Будучыня бібліятэк у інфармацыйным грамадстве". У дыскусіі прынялі ўдзел Франчэска Пізана і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Літвы імя М.Мажвідаса Рэналдас Гудаўскас.

Мерапрыемства з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Жэневе наведалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, супрацоўнікі Аддзялення ААН у Жэневе, беларусы, якія пражываюць у франкамоўнай частцы Швейцарыі.

Акрамя таго, тэма спадчыны Францыска Скарыны і міжнародны праект па яе аднаўленні ў выглядзе шматтомнага факсіміле абмяркоўваліся на сустрэчы ў бібліятэцы Бернскага ўніверсітэта. Дырэктар НББ таксама перадаў у дар "Кніжную спадчыну Францыска Скарыны" ўніверсітэцкай бібліятэцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі