Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

26 Снж 2017

Важнік: Дзякуючы ІІ Еўрагульням Мінск атрымае больш дасканалую транспартную сістэму

Важнік: Дзякуючы ІІ Еўрагульням Мінск атрымае больш дасканалую транспартную сістэму

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзякуючы ІІ Еўрагульням Мінск атрымае больш дасканалую транспартную сістэму. Такое меркаванне выказаў старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік у інтэрв'ю прэс-службе Дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў, паведамляе БЕЛТА.

На яго думку, жыхары Мінска павінны з разуменнем паставіцца да таго, што ў чэрвені 2019 года яны сутыкнуцца з пэўнымі абмежаваннямі, але горад атрымае больш сучасную і дасканалую транспартную інфраструктуру. "Пасля завяршэння Еўрагульняў Мінск павінен атрымаць больш якасную транспартную сістэму, абноўленыя аўтобусныя, тралейбусныя паркі. Плануецца, што транспарт будзе аснашчаны кандыцыянерамі. Сістэма кантролю інцыдэнтаў таксама застанецца ў агульным распараджэнні ўдзельнікаў руху. Варта таксама згадаць і цэласную сістэму выдзеленых палос для грамадскага транспарту, яна значна паскорыць перамяшчэнне пасажыраў па горадзе", - адзначыў Юрый Важнік.

ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі