Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

23 Кст 2018

Урад зацвердзіў дату старту і парадак продажу білетаў на II Еўрапейскія гульні

Урад зацвердзіў дату старту і парадак продажу білетаў на II Еўрапейскія гульні

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў дату старту і правілы продажу білетаў на ІІ Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у 2019 годзе ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 751 ад 20 кастрычніка 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Палажэннем аб парадку рэалізацыі білетаў на спартыўныя спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў і цырымоніі іх адкрыцця і закрыцця ўстаноўлены тэрміны пачатку і заканчэння рэалізацыі білетаў, арганізацыі, упаўнаважаныя іх рэалізоўваць, рэквізіты, правілы набыцця, выкарыстання і выпадкі вяртання білетаў.

Білеты будуць прадаваць з 1 снежня 2018 да 30 чэрвеня 2019 года. Іх рэалізуе білетны аператар, а таксама турарганізацыі пры прадастаўленні імі турпаслуг з адначасовым продажам білетаў. Білет афармляецца на фірменным бланку і павінен змяшчаць абавязковыя рэквізіты, у тым ліку назву мерапрыемства, кошт і нумар білета. Па адным білеце (копіі электроннага білета) дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь толькі аднаго замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства.

Білеты могуць быць вернуты ўладальнікам білета ў выпадку адмены Еўрапейскіх гульняў, адмовы ва ўездзе ў Беларусь па падставах, прадугледжаных заканадаўствам краіны. Пры вяртанні ўладальніку вяртаецца кошт білета, роўны кошту яго набыцця.

У пастанове таксама абазначана, што да 31 снежня 2019 года ў сацыяльнай рэкламе II Еўрапейскіх гульняў 2019 года дапускаецца згадванне арганізацый, якія з'яўляюцца спонсарамі, пастаўшчыкамі, партнёрамі, агентамі і (або) аператарамі гульняў.

Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб парадку выдачы заключэнняў, якія пацвярджаюць расходаванне, выкарыстанне, спажыванне, прызнанне непрыдатнасці тавараў для іх далейшага выкарыстання, іх бясплатную раздачу, уручэнне ўдзельнікам II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў якасці ўзнагародных атрыбутаў, знішчэнне і (або) незваротную страту.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі