Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

4 Крс 2019

Партугалія, Швейцарыя і Румынія будуць сапернікамі беларусаў на турніры па пляжным футболе II Еўрапейскіх гульняў

Партугалія, Швейцарыя і Румынія будуць сапернікамі беларусаў на турніры па пляжным футболе II Еўрапейскіх гульняў

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылася жараб'ёўка групавога этапу турніру па пляжным футболе на II Еўрапейскіх гульнях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сапернікамі зборнай Беларусі ў папярэдняй групе А будуць каманды Партугаліі, Швейцарыі і Румыніі.

У групу В увайшлі зборныя Італіі, Іспаніі, Расіі і Украіны.

Турнір II Еўрапейскіх гульняў па пляжным футболе пройдзе на стадыёне ў САК "Алімпійскі". Матчы групавога этапу адбудуцца з 25 па 27 чэрвеня, пасля чаго 28 чэрвеня па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта правядуць паўфінальныя сустрэчы, а 29 чэрвеня пройдуць матчы за золата і бронзу. Каманды, якія не трапілі ў паўфінал, згуляюць у суцяшальным турніры за 5-8-е месцы.

На першых Еўрапейскіх гульнях у Баку-2015 пераможцай турніру па пляжным футболе стала зборная Расіі, серабро заваявалі італьянцы, бронзу - партугальцы.

Старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя пляжнага футбола" Аляксей Сычоў лічыць, што зборнай Беларусі цалкам пад сілу ўвайсці ў лік прызёраў II Еўрапейскіх гульняў. Ён адзначыў, што апошнім часам беларускі пляжны футбол актыўна прагрэсіруе. Нацыянальная зборная Беларусі ўжо на працягу пяці гадоў гуляе ў элітным дывізіёне Еўралігі (аналаг чэмпіянату Еўропы), уваходзячы ў топ-8 каманд Старога Свету. У мінулым годзе беларусы занялі пятае месца ў гэтым турніры, прычым у жніўні 2018 года Мінск упершыню прымаў адзін з этапаў Еўралігі, які стаў тэставым перад II Еўрапейскімі гульнямі.

Тады зборная Беларусі абыграла ўсіх сваіх сапернікаў, сярод якіх была і зборная Італіі, якая па выніках усяго сезона Еўралігі заняла першае месца. На думку віцэ-капітана беларускай дружыны Івана Мірановіча, любая з 8 каманд можа перамагчы ў Мінску, але ў беларусаў ёсць адна значная перавага - свае балельшчыкі.

II Еўрапейскія гульні пройдуць 21-30 чэрвеня ў Мінску. Будуць праведзены спаборніцтвы па 15 відах спорту. Усяго будзе задзейнічана 12 спартыўных аб'ектаў, уключаючы буйнейшыя - нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", "Мінск-Арэну"," Чыжоўка-Арэну", Палац спорту. Больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі