Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

21 Сак 2019

Мінадукацыі: мерапрыемствы вясенніх канікулаў будуць прысвечаны Году малой радзімы і II Еўрапейскім гульням

Мінадукацыі: мерапрыемствы вясенніх канікулаў будуць прысвечаны Году малой радзімы і II Еўрапейскім гульням

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мерапрыемствы вясенніх канікулаў будуць прысвечаны Году малой радзімы і II Еўрапейскім гульням, паведаміла журналістам кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Школьныя вясеннія канікулы прадоўжацца з 25 па 31 сакавіка. "На канікулах дзеці могуць не толькі адпачыць і аздаравіцца, але і прыняць удзел у знакавых праектах. Безумоўна, самым важным напрамкам работы ў Год малой радзімы з'яўляюцца мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, у прыватнасці акцыя "Беларусь памятае", - расказала Ларыса Емяльянчык. - Разнастайныя праграмы прапануюць установы культуры. Тут я вылучыла б праект "Славутыя імёны Бацькаўшчыны", што рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ўключае пазнавальныя экскурсіі, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Акрамя таго, цэлы спектр мерапрыемстваў будзе прысвечаны II Еўрапейскім гульням. У кожнай установе адукацыі аформлены стэнды, праводзяцца мерапрыемствы пад дэвізам гульняў".

Без увагі не застанецца і тэматыка 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Дня яднання Беларусі і Расіі. "У бягучым годзе спаўняецца 20 гадоў з моманту падпісання Дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Гэта таксама стане прадметам абмеркавання як на інфармацыйных, так і класных гадзінах, якія будуць праводзіцца ў школах", - адзначыла прадстаўнік Мінадукацыі.

Асаблівая ўвага ў час канікулаў будзе ўдзелена пытанням бяспекі, а таксама рабоце з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў індывідуальнай прафілактычнай рабоце.

Ларыса Емяльянчык дадала, што ў сярэдзіне красавіка ў Мінску пройдзе XVIII Рэспубліканская выстаўка навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, праводзімая ў рамках Года малой радзімы. На форуме будзе прадстаўлены шырокі спектр навукова-метадычнай літаратуры і прэзентаваны перадавы вопыт работы ў гэтым напрамку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі