Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

9 Жнв 2018

Каманда дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў правяла першую трэніроўку да Мінскага паўмарафону

Каманда дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў правяла першую трэніроўку да Мінскага паўмарафону

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў правяла першую трэніроўку да Мінскага паўмарафону, які адбудзецца 9 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

Трэніроўка прайшла ў Парку Перамогі. У складзе бегавой каманды дырэкцыі больш за 50 чалавек. Яны таксама дапамогуць дзецям з аўтызмам у акцыі "Спорт-інклюзія", якую падтрымлівае двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па плаванні Аляксандра Герасіменя.

Каманда дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў таксама прыме ўдзел у турніры па баскетболе Bright 3x3 Basketball, які адбудзецца 29 жніўня на PALOVA Arena, адным з аб'ектаў маючых адбыцца Гульняў. На турніры запланавана шоу-праграма з конкурсамі для гледачоў, выступленнем калектыву па брэйк-дансе і групы падтрымкі хакейнай каманды "Дынама-Мінск" Ice Girls. Балельшчыкаў чакае і матч зорак з удзелам ветэранаў беларускага баскетбола.

Як адзначылі ў прэс-службе фонду, праз PR-кампанію Bright Team дырэкцыя прыцягвае ўсеагульную ўвагу да алімпійскіх Гульняў. Першае мерапрыемства праекта ўжо адбылося 1 жніўня на новым стадыёне па пляжным футболе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі