20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатковыя меры бяспекі будуць рэалізаваны ў перыяд правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент падрыхтаваны з улікам айчыннага і замежнага вопыту арганізацыі і правядзення буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў. Яго нормы накіраваны на забеспячэнне бяспекі на спартыўных арэнах, у гасцініцах і іншых аб'ектах інфраструктуры Еўрапейскіх гульняў, на дарогах Мінска.
Рэалізацыя ўказа пасадзейнічае бяспечнаму правядзенню ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў, а яго прыняцце сведчыць аб асаблівай увазе, якая ўдзяляецца пытанням камфортнага і бяспечнага знаходжання ў краіне ўдзельнікаў і балельшчыкаў маючага адбыцца міжнароднага спартыўнага форуму.