Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

23 Чэр 2019

Беларускія гімнасткі ў групавых практыкаваннях заваявалі два залатыя медалі II Еўрапейскіх гульняў

Беларускія гімнасткі ў групавых практыкаваннях заваявалі два залатыя медалі II Еўрапейскіх гульняў

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гімнасткі заваявалі залатыя ўзнагароды ў групавых практыкаваннях з трыма абручамі і чатырма булавамі, а таксама ў мнагабор'і на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда ў складзе Настассі Рыбаковой, Арыны Цыцылінай, Карыны Ярмоленка, Ганны Швайбы і Ганны Гайдукевіч за кампазіцыю з абручамі і булавамі ўдастоілася 26,450 бала. Гімнасткі Балгарыі сталі ў гэтым відзе сярэбранымі - 25,570. Трэцяе месца ў практыкаванні з абручамі і булавамі ў расіянак - 24,400.

У мнагабор'і групавых спаборніцтваў, па выніках выступлення з пяццю мячамі, трыма абручамі і чатырма булавамі, беларускі набралі найбольшую колькасць ачкоў - 52,600. Сярэбраны медаль у Балгарыі - 52,550, а бронза дасталася расіянкам - 51,700.

Праграма ў групавых практыкаваннях беларускай зборнай - адна са складаных і відовішчных у бягучым сезоне і, як адзначылі ў трэнерскім штабе, рыхтавалася пад кіраўніцтвам Таццяны Нянашавай доўга і старанна.

Каманда ў групавых практыкаваннях на II Еўрапейскіх гульнях заваявала ў выніку тры медалі: два залатыя і адзін бронзавы.

Раней у індывідуальных выступленнях парадавала балельшчыкаў Кацярына Галкіна, якая стала трэцяй у індывідуальным мнагабор'і і сярэбраным прызёрам у практыкаванні з абручом.

Беларуская гімнастка Арына Цыцыліна стала ўладальніцай трох залатых медалёў Еўрапейскіх гульняў. Чатыры гады таму ў Баку на I Еўрапейскіх гульнях яна ў групавых практыкаваннях таксама падымалася на верхнюю прыступку п'едэстала гонару пасля паспяховага выканання праграмы з двума абручамі і шасцю булавамі.

Спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы праходзілі ў "Мінск-Арэне" на працягу двух дзён. 52 спартсменкі разыгралі 8 камплектаў узнагарод.

Лукашэнка павіншаваў беларускіх гімнастак з двума залатымі медалямі ў групавых практыкаваннях

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Ганну Гайдукевіч, Карыну Ярмоленка, Настассю Рыбакову, Арыну Цыцыліну і Ганну Швайбу з заваяваннем дзвюх залатых узнагарод II Еўрапейскіх гульняў у групавых практыкаваннях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Нягледзячы на сур'ёзную канкурэнцыю, вы з гонарам вытрымалі гэта выпрабаванне і даказалі, што вы лепшыя", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што грацыя, прыгажосць і выканальніцкае майстэрства кожнай з гімнастак заслужылі самую высокую ацэнку з боку суддзяў і пакарылі сэрцы балельшчыкаў. Прэзідэнт пажадаў усёй камандзе і трэнерскаму штабу моцнага здароўя і новых поспехаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі