22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Настасся Архіпава (вагавая катэгорыя - 56 кг) заваявала серабро II Еўрапейскіх гульняў на спаборніцтвах па самба, якія праходзяць у мінскім Палацы спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У фінальным паядынку беларуска прайграла расійскай спартсменцы Таццяне Казянюк - 0:8.
"Спартсмен змагаецца толькі за золата, па-іншаму нельга. Вядома, я рада, што змагла дайсці да фіналу, але вельмі хацелася перамагчы. З гэтай саперніцай мы ўжо сустракаліся раней на чэмпіянаце свету, дзе я ўзяла верх. Цяпер яна аказалася мацнейшай", - сказала журналістам Настасся Архіпава.
На турніры па самба II Еўрапейскіх гульняў спаборнічаюць 144 атлеты за 18 камплектаў узнагарод. Спаборніцтвы завершацца 23 чэрвеня ў мінскім Палацы спорту.