30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Андрэй Ліхавіцкі заваяваў бронзу II Еўрапейскіх гульняў па спартыўнай гімнастыцы ў практыкаванні на кані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
За сваё выступленне ён атрымаў ад суддзяў 14,566 бала. Першае месца ў Давіда Бяляўскага з Расіі - 15,033, сярэбраным прызёрам стаў украінец Алег Вярняеў - 14,900.
Андрэй Ліхавіцкі і раней паспяхова выступаў на міжнародных турнірах у гэтым відзе спартыўнай гімнастыкі.
У вольных практыкаваннях беларус Ягор Шрамкоў заняў пятае месца. Перамог у гэтым відзе Эміль Саравуа з Фінляндыі.
У "Мінск-Арэне" сёння таксама будуць разыграны ўзнагароды ў практыкаваннях на кольцах, у апорным скачку, брусах і перакладзіне.