Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

16 Лют 2018

Аргкамітэт абмеркаваў цырымонію адкрыцця Еўрагульняў-2019

Аргкамітэт абмеркаваў цырымонію адкрыцця Еўрагульняў-2019

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года абмеркавана на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні спаборніцтваў пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Разгледжаны сцэнарыі цырымоній адкрыцця і закрыцця гульняў, а таксама адкрыцця стадыёна "Дынама".

Абмяркоўвалася пытанне арганізацыі акцыі "Полымя міру".

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол. Атлеты разыграюць 189 камплектаў узнагарод у 23 спартыўных дысцыплінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі