2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўлены склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі. Адпаведны ўказ 2 кастрычніка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Унесеныя карэкціроўкі звязаны са змяненнямі, што адбыліся ў складзе ўрада і кіраўніцтва рэспубліканскіх арганізацый.
Старшынёй аргкамітэта вызначаны прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, яго намеснікамі - віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.
Таксама ў склад камітэта замест былых кіраўнікоў увайшлі міністр фінансаў Максім Ермаловіч, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Дзмітрый Варанюк.