Якія арыгінальныя падарункі можна прывезці з беларускай сталіцы і дзе ў Мінску купіць эксклюзіўныя сувеніры, карціны, прадметы мастацтва...
Купляючы падарункі родным і сябрам, у сталіцы Беларусі вы знойдзеце не толькі традыцыйныя беларускія сувеніры, але і прысвечаныя менавіта Мінску – яго гісторыі і культуры, цікавым помнікам архітэктуры, славутым сучасным аб'ектам.
Захаваць успаміны пра горад дапамогуць карціны, шкатулкі і статуэткі, размалявыя керамічныя кубкі і званочкі, паштоўкі, буклеты і магніты з выявамі славутых мясцін Мінска. Сярод іх:
Вы можаце набыць у Мінску аўтарскія сувеніры ручной работы, створаныя прафесійнымі мастакамі і народнымі майстрамі.
Найбольш багаты выбар эксклюзіўных сувеніраў – у галерэях рамёстваў "Славутасць " і "Славутыя майстры" ў Траецкім прадмесці, "Галерэі нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва", сувенірных крамах каля Мінскай ратушы…
Напрыклад, галерэя рамёстваў "Славутасць" (Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, 21), размешчаная ў гістарычным цэнтры Мінска, прапануе сувеніры ад лепшых народных майстроў і мастакоў. Гэта:
У "Галерэі нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва" (КЗ "Мінск", вул. Кастрычніцкая, 5) прадстаўлены разнастайныя прадметы быту і дэкаратыўныя вырабы ручной работы з экалагічна чыстых матэрыялаў:
У сувенірных крамах-доміках, устаноўленых на плошчы Свабоды за гарадской ратушай, можна купіць памятныя сувеніры з адлюстраваннем сімволікі і выдатных мясцін Мінска: магніты, значкі, кубкі, статуэткі...
Сувенірныя салоны і аддзелы ёсць ва ўсіх буйных гандлёвых цэнтрах Мінска (ГУМ, ЦУМ, "Кірмаш", "Беларусь", падземны гандлёвы цэнтр "Сталіца" і г.д.). Магазіны падарункаў працуюць на вакзалах, у Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Сувеніры прадаюцца і ў сетцы кіёскаў "Белсаюздрук".
Знакамітыя льняныя сувеніры з Беларусі вы знойдзеце ў спецыялізаваных мінскіх магазінах "Лянок" (праспект Незалежнасці, 46), "Беларускі лён" (ГЦ "Сталіца", пл. Незалежнасці, 32).
У Мінску працуюць вялікія фірменныя салоны-магазіны аднаго з буйнейшых у свеце вытворцаў вырабаў са шкла і хрусталю – шклозавода "Нёман".
Кнігі, фотаальбомы, буклеты і даведнікі, паштоўкі з краявідамі Мінска і іншых выдатных мясцін Беларусі, дробныя сувеніры вы знойдзеце ў кніжных магазінах сталіцы. Буйнейшыя з іх:
Сувеніры з сімволікай чэмпіянату свету па хакеі-2014 сёння прадстаўлены ва ўсіх спецыялізаваных салонах Мінска, у тым ліку і ў кіёсках галоўных пляцовак сусветнага першынства – "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне".
Беларускія ласункі і алкаголь у сувенірным афармленні вы знойдзеце ва ўсіх універсамах Мінска, а таксама фірменных магазінах кандытарскіх і алкагольных брэндаў.
Калі вы – аматар сучаснага мастацтва і хочаце набыць у Мінску работы беларускіх мастакоў (жывапіс, графіка, скульптура), гэта можна зрабіць, наведаўшы галерэі і салоны. Сярод найбуйнейшых:
Варта помніць, што на вываз з краіны прадметаў мастацтва неабходны спецыяльны дазвол. Як правіла, пры куплі ў галерэі гэта пытанне вырашаецца з дапамогай супрацоўнікаў.