Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура, палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік паўстання 1794 г. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.
Нарадзіўся ў 1746 г. у в. Мерачоўшчына Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.
У 1776–83 гг. добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. У 1784 г. вярнуўся на радзіму, з 1789 – у польскай арміі. У 1794 г. аб’яўлены галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і начальнікам паўстання 1794 г. У бітве каля Мацяёвіц (1794) быў цяжка паранены, трапіў у палон і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пасля вызвалення (1796) выехаў у ЗША, у 1798 вярнуўся ў Еўропу.
Памёр у 1817 г. у Швейцарыі, перапахаваны ў г. Кракаве.