Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія – найстарэйшая і найбуйнейшая шматпрофільная вышэйшая навучальная ўстанова аграрнага напрамку ў краінах СНД і Еўропы. Яна адлічвае сваю гісторыю з 1840 года.
Сярод аграрных ВНУ БДСГА не толькі самая вялікая ў краіне, але і валодае ўнікальнай базай для практыка-арыентаванага навучання. Тут працуюць вучэбна-доследная гаспадарка РУП "Вучгас БДСГА", школа-ферма на 280 кароў з пяццю тэхналогіямі даення, найбуйнейшы ў Беларусі рыбагадавальнік – індустрыяльны комплекс па вырошчванні моладзі каштоўных відаў прамысловых рыб, ёсць шматлікія вопытныя і селекцыйныя палі. Будучыя спецыялісты праходзяць практыку ў 66 філіялах кафедр, створаных у 26 сельгасарганізацыях, 17 навукова-даследчых і праектных інстытутах.
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі вучацца каля 10 тыс. студэнтаў.