Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Рэліктавы дубовы гай у Асіповіцкім раёне

10
Рэліктавы дубовы гай у Асіповіцкім раёне
Жорнаўская рэліктавая дуброва – адзін з найцікавейшых помнікаў прыроды – знаходзіцца ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. У канцы XIX стагоддзя дуброва знаходзілася ва ўладанні князя Мікалая Радзівіла – буйнога лесапрамыслоўца Паўночна-Заходняга краю. Сёння ўнікальны помнік прыроды знаходзіцца ў распараджэнні ДЛГУ "Жорнаўская эксперыментальная база Інстытута лесу НАН Беларусі". Тут расце каля 2 тысяч 350-400-гадовых дубоў, большая частка дрэў адносіцца да катэгорыі плюсавых. Кожны такі дуб мае бездакорны генафонд і яго жалуды выкарыстоўваюцца для вырошчвання высокапрадукцыйных культур гэтай найкаштоўнейшай драўніны па ўсёй краіне.