Шклоўская ратуша
Сярод славутасцей старажытнага Шклова: жамчужына і дамінанта горада – ратуша з былымі гандлёвымі радамі (1769), якая ўвайшла ў каталог помнікаў сусветнай архітэктуры; Спаса-Праабражэнская царква сярэдзіны XIX стагоддзя, заснаваная верніцай і прадказальніцай Агаф'яй Сідаравай; алея Герояў і мемарыяльны комплекс "Памяць"; скульптура Шклоўскага агурка; гарадскі парк.