Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_b356b2fac33bf87ad4aa910d50629abb, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Сімфанічны аркестр БАТД падрыхтаваў для юных слухачоў музычнае падарожжа па Беларусі | 2022 - Год гістарычнай памяці | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 2022 – Год гістарычнай памяці

Год гістарычнай памяці

8 Чэр 2022

Сімфанічны аркестр БАТД падрыхтаваў для юных слухачоў музычнае падарожжа па Беларусі

Сімфанічны аркестр БАТД падрыхтаваў для юных слухачоў музычнае падарожжа па Беларусі

8 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы 8 чэрвеня адбудзецца канцэрт-лекцыя для юных слухачоў "Музычны круіз па Беларусі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

Незвычайнае музычнае падарожжа для дзяцей і бацькоў падрыхтаваў сімфанічны аркестр БАТД пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Куўшыннікава. У праграме - музыка беларускіх кампазітараў XVIII-XIX стагоддзяў і нашых сучаснікаў. Прагучаць творы Станіслава Манюшкі, Яўгена Глебава, брэсцкага кампазітара Васіля Кандрасюка. Таксама слухачоў пазнаёмяць з маладымі талентамі, якія толькі пачынаюць свой шлях у гэтай галіне музычнага мастацтва.

"Так атрымалася, што роўна год таму ў гэты ж дзень, 8 чэрвеня, у нас адбылося першае музычнае падарожжа - у Аўстрыю. У Год гістарычнай памяці мы вырашылі паўтарыць гэты праект і аддаць даніну павагі айчынным кампазітарам, якія стваралі на роднай зямлі. Тым больш што беларуская музыка не які-небудзь маленькі фрагмент, а паўнацэнная музычная мова, паўнацэннае творчае жыццё, якое напаўняла ў свой час канцэртныя залы, салоны, захапляла шмат людзей", - адзначыў аўтар праекта Аляксандр Куўшыннікаў.

Канцэрт-лекцыя таксама прадугледжвае знаёмства з музычнымі інструментамі. Юныя слухачы даведаюцца, чым адрозніваецца флейта-пікала ад звычайнай флейты, туба ад кантрабаса, як гучыць кожны інструмент у складзе аркестра і якую ролю ў ім адыгрывае дырыжор. Музычнае падарожжа абяцае быць не толькі цікавым, але і пазнавальным.

"Наогул гэта музычна-выхаваўчы праект. Сэнс у тым, каб знаёміць дзяцей з акадэмічнай музыкай, прывучаць слухаць яе і разумець. Маладое пакаленне трэба рыхтаваць да ўспрымання сур'ёзнай музыкі, што аказвае глыбокае выхаваўчае ўздзеянне. У гэтым і заключаецца асветная задача праекта. Мы будзем яго развіваць, і, думаю, рады нашых слухачоў будуць павялічвацца", - падзяліўся Аляксандр Куўшыннікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі