28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыццяздольнасць нацыі залежыць ад глыбіні і багацця духоўнай спадчыны. Такое меркаванне выказаў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Жыццяздольнасць нацыі непасрэдна залежыць ад глыбіні і багацця духоўнай спадчыны, якую мы прымножым і перададзім будучым пакаленням. Наш арыенцір - не грамадства спажывання, а грамадства адукаваных і свядомых грамадзян, асэнсавана ўключаных у стварэнне роднага дома - нашай Беларусі", - адзначыў ён.
Як падкрэсліў Прэзідэнт, у беларускай традыцыі - прыярытэт грамадскіх інтарэсаў над асабістымі. Хоць беларусаў доўгі час "апраменьвалі" магутнейшым уплывам ідэй індывідуалізму і спажывальніцтва, што прадаўжаюць рабіць і цяпер.
У ментальнасці беларусаў - шанаванне старэйшых, павага да дзяржавы. Але моладзь мэтанакіравана падштурхоўваюць да канфлікту пакаленняў, усёдазволенасці і анархіі. "У нацыянальным характары - дух гераізму продкаў, якія адстаялі краіну ў Вялікай Айчыннай вайне. А нам навязваюць фальшывы пацыфізм, спрабуюць выкараніць нашу псіхалогію пераможцаў", - заявіў ён.