Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_d544c3a3b5a6650c303d381c37871f14, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Даніловіч: у Беларусі створана добрая база для захавання гістарычнай памяці | 2022 - Год гістарычнай памяці | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 2022 – Год гістарычнай памяці

Год гістарычнай памяці

11 Май 2022

Даніловіч: у Беларусі створана добрая база для захавання гістарычнай памяці

Даніловіч: у Беларусі створана добрая база для захавання гістарычнай памяці
Фота з архiва

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана добрая база для захавання гісторыі і гістарычнай памяці, заявіў журналістам рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Вячаслаў Даніловіч на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас створана добрая база для захавання гісторыі і гістарычнай памяці. Напрацавана вялікая колькасць манаграфічных даследаванняў, розных выданняў, звязаных з Другой сусветнай вайной, паколькі менавіта гэтыя пытанні найбольш часта скажаюцца і фальсіфікуюцца. Распрацавана і зацверджана праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва, якая будзе рэалізоўвацца усімі дзяржаўнымі структурамі нашай краіны. Але гэта не значыць, што зроблена ўсё", - сказаў Вячаслаў Даніловіч.

Паводле яго слоў, патрыятычнае выхаванне павінна пранізваць усё наша грамадства, пачынаючы з сям'і і працягваючыся на ўзроўні дзіцячага сада, школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

"Гэтыя рэчы пастаянна павінны прысутнічаць у нашым жыцці. Патрыёт - нармальная з'ява для любой дзяржавы. Патрыёт - той чалавек, які любіць сваю краіну, карысны і для грамадства, і для дзяржавы, і не думае толькі аб сваіх асабістых інтарэсах, - адзначыў рэктар. - Работа ў гэтым плане значная вядзецца, але яе трэба ўдасканальваць і ісці ў нагу з часам, асвойваючы інтэрнэт-прастору, пашыраючы кантэнт і наш погляд на гістарычнае мінулае, абараняць і папулярызаваць гістарычную праўду".

Вячаслаў Даніловіч дадаў, што асноўная задача савета - садзейнічанне рэалізацыі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі. "Гістарычная палітыка накіравана перш за ўсё на процідзеянне спробам скажэння, фальсіфікацыі гістарычнага мінулага Беларусі. Мінімум раз у квартал савет будзе збірацца для абмеркавання актуальных пытанняў. Ён будзе займацца выпрацоўкай прапаноў, перспектыў, разглядам матэрыялаў і вучэбнай літаратуры, укараненне якой плануецца ў вучэбны працэс, каб яны былі вытрыманы ў духу ідэалогіі беларускай дзяржавы, адпавядалі дзяржаўнай гістарычнай палітыцы", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі