15 чэрвеня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. АБСЕ цэніць ролю Беларусі ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту. Аб гэтым заявіў сёння генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы цэнім ролю Беларусі ў падтрымцы працэсу дээскалацыі канфлікту ва Украіне. Мінск добра вядомы як месца сустрэчы гэтых груп (кантактнай групы і рабочых груп па Украіне)", - сказаў Ламберта Заньер. Ён таксама выказаў надзею, што мінскія пагадненні будуць садзейнічаць мірнаму працэсу.
Акрамя таго, Ламберта Заньер падкрэсліў: "Мы перажываем вельмі няпросты час". Ён адзначыў, што цяпер узнікаюць канфлікты, якіх ніхто не чакаў і не жадаў.
Як паведамлялася, генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер і дырэктар БДІПЧ АБСЕ Георг Лінк наведваюць Беларусь з візітам 15-16 чэрвеня. У сённяшняй сустрэчы з імі прымае ўдзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына і іншыя прадстаўнікі МЗС Беларусі.