20 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. БДІПЧ АБСЕ імкнецца працаваць у духу супрацоўніцтва з Беларуссю. Гэта адзначыў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, кіраўнік дэлегацыі парламента Швецыі ў ПА АБСЕ Кент Харстэд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ён падзякаваў кіраўніку дзяржавы за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць на такім высокім узроўні надзённыя праблемы: "Гэта з'яўляецца вельмі важным сігналам, што нам выпала такая магчымасць абмеркаваць усё дэталёва". Акрамя таго, Кент Харстэд выказаў меркаванне, што "мы разам нацэлены працаваць у імя моцнай квітнеючай Беларусі".
АБСЕ са свайго боку спрабуе быць вельмі канструктыўным партнёрам Беларусі ў гэтым аспекце. "Я не раз ужо аб гэтым гаварыў: у мяне складваецца меркаванне, што мы працуем у духу добрага супрацоўніцтва з Беларуссю", - адзначыў Кент Харстэд.