7 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Алан Пію адзначыў паляпшэнне індыкатараў работы беларускай эканомікі ў размове з журналістамі па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца індыкатараў работы беларускай эканомікі, то яны паказваюць пазітыўнае паляпшэнне па шэрагу напрамкаў, - сказаў Алан Пію. - Гэта датычыцца такіх паказчыкаў, як эканамічны рост і інфляцыя, якія знаходзяцца пад кантролем. Два гады таму мы адмовіліся ад абмежаванняў нашай дзейнасці ў Беларусі, што дало нам магчымасць істотна актывізаваць работу па інфраструктурных праектах у краіне".
Віцэ-прэзідэнт ЕБРР наведвае Беларусь з 3 па 8 чэрвеня.