17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь становіцца больш актыўным членам ініцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства". Аб гэтым заявіла 16 лістапада кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын на пасяджэнні круглага стала ў час Мінскага форуму-2017, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы бачым і, вядома, падтрымліваем той факт, што Беларусь стала больш актыўнай ва "Усходнім партнёрстве". Тут закранаюцца інтарэсы знешнепалітычнай кааперацыі з супрацоўніцтвам у сферы палітыкі, бяспекі, а таксама эканамічныя інтарэсы", - сказала Андрэа Віктарын.
Паводле яе слоў, Еўрапейскі саюз вітае гатоўнасць да супрацоўніцтва з боку беларускага ўрада і ўвагу да існуючых у рэгіёне праблем. "Гэта тое, што мы ўспрымаем вельмі пазітыўна", - адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС.