6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскі бізнес высока ацэньвае інвестыцыйны клімат Беларусі. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасол адзначыў, што ў Беларусі склаліся спрыяльныя ўмовы для інвестараў з КНР. "У цэлым кітайскія прадпрымальнікі высока ацэньваюць інвестыцыйны клімат краіны", - сказаў Цуй Цымін. Ён звярнуў таксама ўвагу, што беларускае заканадаўства становіцца ўсё больш прагрэсіўным у частцы прыцягнення замежных інвестыцый, у тым ліку з Кітая.
Дыпламат прымае сёння ўдзел у круглым стале па пытаннях пашырэння беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Эксперты, сярод якіх дыпламаты, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, абмяркоўваюць крокі, якія павінны пасадзейнічаць рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў, паляпшэнню ўмоў вядзення бізнесу, прыцягнення прамых замежных інвестыцый.