8 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Аналагаў міжнароднаму фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў свеце няма. Такое меркаванне выказала 8 ліпеня журналістам арганізатар міжнародных фестываляў Марыяна Сленіене (Літва), якая прыняла ўдзел у канферэнцыі "Фестывальны рух. Традыцыі і інавацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Славянскі базар" - фестываль самага высокага ўзроўню. Такіх форумаў больш няма. Штосьці спрабавалі зрабіць у Юрмале, але гэта зусім іншы напрамак. Там не было канцэпцыі дружбы, проста прыязджалі паспяваць, правесці час. А ў Віцебску збіраюцца аднадумцы, сябры", - пераканана Марыяна Сленіене.
Міжнародная канферэнцыя арганізатараў фестываляў "Фестывальны рух. Традыцыі і інавацыі" праходзіць у Віцебску ўпершыню ў час Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Македоніі і іншых краін.