13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды расказаў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", чаму назваў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" беларускім Ганконгам у сваёй кнізе
"Потому что так решили мы: поведенческая экономика Беларуси и ее раскодирование", паведамляе БЕЛТА.Кірыл Руды акцэнтаваў увагу, што замежныя інвестары прыносяць у краіну не толькі грошы і тэхналогіі. "Вельмі важна, каб супадаў светапогляд. Кітайска-беларускі парк "Вялікі камень" - фактычна адасобленая тэрыторыя ў Беларусі, дзе створаны беспрэцэдэнтны падатковы рэжым. Калі замежныя інвестары сапраўды правераць гэта і адчуюць, што там можна мець пэўнае ўзаемаразуменне і прыйсці туды надоўга з вялікімі грашыма, то гэта будзе добры паказальны прыклад для ўсёй краіны, у якім напрамку можна праводзіць эканамічную палітыку", - адзначыў ён.