6 мая, Мінск /Кор. БЕЛТА/. У Мінску сёння зроблены прарыў, якога чакалі з 12 лютага, заявіў журналістам прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Адбыўся прарыў, якога, напэўна, усе чакалі з моманту падпісання комплексу мер 12 лютага. Запусціліся і пачалі працаваць падгрупы, прычым даволі канструктыўна", - сказаў Дзяніс Пушылін.
Паводле яго слоў, узгоднены пазіцыі ў цэлым. Ён выказаў надзею, што з сённяшняга дня пачнецца новы этап і атрымаецца напоўніць работу падгруп канструктывам. "Адпаведна набліжаецца паўнацэннае перамір'е", - падкрэсліў ён.