13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няпроста ад'язджаць з краіны, якую палюбіў. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі Мустафа Азджан у час сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Мерапрыемства прайшло з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі пасла ў Рэспубліцы Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З аднаго боку, я шчаслівы, паколькі чатыры гады работы ў Беларусі прайшлі вельмі добра. Я атрымліваў задавальненне ад вельмі плённай работы, гэтаму садзейнічала абстаноўка і магчымасць адкрытага, давернага дыялогу з беларускімі калегамі, сябрамі, нягледзячы на складанасці, якія склаліся і маюць месца ў рэгіёне, - сказаў пасол. - З другога боку, няпроста ад'язджаць з краіны, якую палюбіў".
Беларусь заняла асаблівае месца ў сэрцы пасла. "Адносіны з Беларуссю з'яўляюцца ва ўсіх сферах вельмі добрымі, выдатна развіваюцца, і мы заўсёды мелі магчымасць праз дыялог і мовай дыпламатыі абмяркоўваць усе пытанні з беларускімі калегамі. І атмасфера, якая стварылася, дала магчымасць нам выдатна развіваць адносіны", - дадаў Мустафа Азджан.