20 чэрвеня, Вашынгтон /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не бачыць неабходнасці ў змяненні мінскага фармату, аднак украінскі бок зацікаўлены ў актыўным прыцягненні ЗША да ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Аб гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў журналістам па выніках сустрэчы ў Белым доме.
"Я не бачу ў гэтым ніякай неабходнасці", - сказаў прэзідэнт, адказваючы на пытанне, ці абмяркоўвалася ў час сустрэчы ў Белым доме магчымасць змянення мінскага фармату.
Пры гэтым Пётр Парашэнка адзначыў, што Злучаныя Штаты Амерыкі з'яўляюцца партнёрам Украіны і рашуча настроены на яе падтрымку. "Мы былі вельмі зацікаўлены ў прыцягненні ЗША да актыўнага працэсу. Амерыка з'яўляецца краінай-гарантам па Будапешцкім мемарандуме. І сённяшняя сустрэча падкрэслівае важнасць Украіны для ЗША і рашучую настроенасць на падтрымку нашай дзяржавы", - сказаў ён.