13 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Наследны прынц Абу-Дабі, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам выказаў словы асаблівай удзячнасці за гасціннасць і цёплы прыём, аказаныя яму ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сказаць проста "дзякуй" недастаткова, каб выказаць усе мае пачуцці. Я сапраўды вельмі ўдзячны за цёплы прыём, які нам аказаны, - сказаў наследны прынц. - Я пабываў у многіх дзяржавах, але, паверце мне, тут я адчуваю сябе як дома". Асабліва шэйх адзначыў гасціннасць, дабрыню і сардэчнасць людзей у Беларусі.