19 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў пацвярджае цвёрдую пазіцыю Рэспублікі Беларусь прытрымлівацца палітыкі "аднаго Кітая". Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай заяве прэс-службы беларускага МЗС у сувязі з праведзенымі 16 студзеня рэгіянальнымі выбарамі ў Тайвані.
"Адзначаючы факт праведзеных 16 студзеня рэгіянальных выбараў у Тайвані, Міністэрства замежных спраў пацвярджае цвёрдую пазіцыю Рэспублікі Беларусь прытрымлівацца палітыкі "аднаго Кітая" і прызнання ўрада КНР адзіным законным урадам, які прадстаўляе ўвесь Кітай, а Тайвань - неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая", - гаворыцца ў заяве.
Названая пазіцыя замацавана ў шэрагу двухбаковых беларуска-кітайскіх пагадненняў і ў Сумеснай дэкларацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі аб далейшым развіцці і паглыбленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, прынятай у маі 2015 года.
У заяве падкрэсліваецца, што Рэспубліка Беларусь выступае за мірнае эвалюцыйнае развіццё сувязей паміж берагамі Тайваньскага праліва.